Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лістапада 2017, 14:23

Колькасць ахвяр тайфуну ў В'етнаме павялічылася да 89 чалавек

8 лістапада, Ханой /БЕЛТА - Сіньхуа/. Колькасць ахвяр тайфуну "Дамры", які абрушыўся на цэнтральную частку В'етнама 4 лістапада, дасягнула 89 чалавек, яшчэ 18 лічацца прапаўшымі без вестак. Аб гэтым паведаміў Цэнтральны кіруючы камітэт па прадухіленні і кантролі стыхійных бедстваў краіны.

Акрамя таго, 174 чалавекі атрымалі траўмы, 110 тыс. дамоў былі разбураны або пашкоджаны, 1,2 тыс. суднаў затанулі. Загінула амаль 10 тыс. галоў жывёл і свойскай птушкі. Міністэрства абароны В'етнама накіравала 18 караблёў і 26 вадалазаў для пошуку выжыўшых на затанулых суднах.

Пад уплывам тайфуну апошнія дні ішлі праліўныя дажджы ў Данангу, дзе прахозіць саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС). Улады горада прыкладаюць намаганні для забеспячэння бяспекі мерапрыемстваў. Згодна з прагнозам сіноптыкаў, 9 лістапада надвор'е пачне паляпшацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі