3 мая, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. Колькасць ахвяр стральбы ў банку Ерэвана павялічылася да двух чалавек.
"На жаль, урачы не змаглі выратаваць жыццё паліцэйскага, які быў паранены ў выніку выстралу рабаўніка. Старшы прапаршчык паліцыі Ара Шахгулян, нягледзячы на аперацыю і намаганні ўрачоў, памёр", - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік аддзела па сувязях з грамадскасцю паліцыі Арменіі Ашот Агаранян.
Раней паведамлялася пра аднаго загінулага.
Сёння ў сталіцы Арменіі было ўчынена разбойнае нападзенне на філіял банка HSBC. Як высветлілася, у банк уварваўся мужчына, узброены нажом, гранатай і вінтоўкай. Паводле даных паліцыі, зламыснік абясшкоджаны.-0-