Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2016, 09:59

Колькасць ахвяр паводкі ў Інданезіі ўзрасла да 27 чалавек

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр моцнай паводкі ў заходняй частцы вострава Ява ў Інданезіі ўзрасла да 27 чалавек, паведамляюць СМІ са спасылкай на Нацыянальнае пошукавае і выратавальнае агенцтва краіны.

Згодна з інфармацыяй, сярод загінулых як мінімум 27 чалавек, яшчэ 22 лічацца прапаўшымі без вестак. Акрамя таго, больш за 400 чалавек у акрузе Гарут пакінулі свае дамы і знаходзяцца ў спецыяльным эвакуацыйным цэнтры.

Брыгады ратавальнікаў, падраздзяленні ваеннаслужачых, паліцыі, а таксама дабравольцы працуюць у найбольш пацярпелых раёнах, у якія накіраваны прадукты харчавання, медыкаменты, вада і прадукты першай неабходнасці.

Як паведамлялася, прычынай паводкі сталі працяглыя моцныя ападкі, у многіх месцах рэкі выйшлі з берагоў на некалькі метраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі