Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2017, 13:02

Колькасць ахвяр падзення аўтобуса ў мора ў Краснадарскім краі ўзрасла да 17 чалавек

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ратавальнікі знайшлі цела яшчэ аднаго чалавека на месцы падзення ў мора аўтобуса ў Краснадарскім краі Расіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Такім чынам, колькасць загінулых узрасла да 17 чалавек. Яшчэ 19 пасажырам спатрэбілася шпіталізацыя.

Пошукава-выратавальная аперацыя ў раёне інцыдэнту прадаўжаецца.

Аварыя адбылася сёння ў пасёлку Вална Тэмрукскага раёна. Аўтобус перавозіў рабочых ААТ "Таманьнафтагаз", якія займаліся будаўніцтвам пірса. Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі