Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 ліпеня 2018, 09:03

Колькасць ахвяр лясных пажараў у Грэцыі дасягнула 50 чалавек

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку лясных пажараў у Грэцыі ўзрасла да 50 чалавек, паведамляе ТАСС.

Раней паведамлялася аб 24 загінулых і больш як 150 пацярпелых. Паводле апошніх даных, яшчэ 26 цел загінулых было знойдзена каля горада Рафіна на ўсход ад грэчаскай сталіцы. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што сярод загінулых шмат дзяцей.

У Грэцыі з пачатку ліпеня ўсталявалася гарачае надвор'е, апошнія дні слупок тэрмометра дасягаў 38-40 градусаў. 23 ліпеня вакол Афін з'явілася адразу некалькі ачагоў пажараў. Улады Грэцыі ўжо папрасілі аб дапамозе іншыя краіны, каб справіцца са стыхіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі