Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Колькасць ахвяр аварыі з аўтобусам у Філіпінах павялічылася да 31 чалавека

У свеце 19.04.2017 | 09:45

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр аварыі з аўтобусам у Філіпінах павялічылася да 31 чалавека, паведамляюць інфармагенцтвы.

У аўторак пасажырскі аўтобус з'ехаў з дарогі ў роў у правінцыі Нуэва-Эсіха ў Філіпінах. Першапачаткова паведамлялася аб 24 загінулых. Паводле абноўленых даных, колькасць загінулых у аварыі вырасла да 31 чалавека, траўміраваны 46 чалавек, стан чацвярых пацярпелых ацэньваецца як крытычны. Усяго ж у аўтобусе ехала 77 пасажыраў. Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, прычынай з'езду ў роў стала прабітае кола. Магчыма, аварыі пасадзейнічала яшчэ тое, што транспарт быў перагружаны. Відавочцы адзначылі, што перад аварыяй аўтобус ехаў вельмі хутка.

Такія выпадкі не рэдкасць для Філіпін, асабліва для горных раёнаў краіны. Буйнейшы за апошнія гады такі інцыдэнт здарыўся ў жніўні 2010 года. Аўтобус упаў у горную цясніну, у выніку чаго загінула больш за 40 чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу Каб пазбегнуць затораў і для зручнасці грамадзян 25 красавіка (Радаўніца) зменена арганізацыя пад'езду да Паўночных і Міханавіцкіх могілак.