Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 лістапада 2017, 09:10

Колькасць ахвяр абрушэння дома ў Іжэўску вырасла да шасці

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр абрушэння дома ў Іжэўску вырасла да шасці, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цела шостага загінулага дасталі з-пад завалаў, невядомым застаецца лёс яшчэ двух чалавек. Цяпер экстранныя службы вядуць іх пошукі. Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод загінулых - двое дзяцей. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, усе яны - падлеткі.

Пры гэтым, як паведамляе МНС Расіі, была праведзена эвакуацыя жыхароў дома і больш за 200 чалавек выратаваны.

Работы на месцы ЧП прадаўжаюцца.

Узрыў у дзевяціпавярховым жылым доме на вуліцы Удмурцкай у Іжэўску адбыўся 9 лістапада каля 16.40 па мясцовым часе (15.40 па маскоўскім). Паводле папярэдняй версіі, ЧП адбылося ў выніку ўзрыву бытавога газу. Следчыя органы ўзбудзілі крымінальную справу па факце выканання работ, якія не адпавядаюць бяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі