Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2017, 10:03

КНДР запусціла ракету над Японіяй

15 верасня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. КНДР 14 верасня правяла запуск балістычнай ракеты, якая праляцела над паўночным японскім востравам Хакайда ў бок Ціхага акіяна, паведаміў японскі ўрад з дапамогай сістэмы экстраннага апавяшчэння J-Alert.

Ракета ўпала ў акіян арыенціровачна за 2 тыс. км на ўсход ад мыса Эрыма на востраве Хакайда. Жыхароў паўночнага ўсходу Японіі заклікалі схавацца ў надзейных будынках і падвалах. Іх просяць паведамляць у паліцыю аб магчымым падзенні абломкаў ракеты.

На гэты час інфармацыі аб падзенні якіх-небудзь аб'ектаў на тэрыторыю Японіі, уроне марскому транспарту ў сувязі з запускам ракеты няма. Ён не паўплываў на палёты самалётаў, але чыгуначныя кампаніі часова спынілі рух скорасных паяздоў у шэрагу раёнаў на поўначы і паўночным усходзе краіны.

Паводле паведамленняў паўднёвакарэйскіх ваенных, запуск быў ажыццёўлены з Пхеньяна. Гэта ўжо шосты раз з 1998 года, калі КНДР запускае ракету над тэрыторыяй Японіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі