Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 сакавіка 2016, 09:14

КНДР запусціла 6 ракет малой далёкасці

3 сакавіка, Сеул /БЕЛТА - ТАСС/. КНДР ажыццявіла запуск шасці ракет малой далёкасці ў напрамку Японскага мора. Аб гэтым паведаміў у чацвер на брыфінгу ў Сеуле прадстаўнік міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Карэя Мун Сан Гюн.

"Шэсць ракет, як мяркуецца 300-міліметровага калібру, былі запушчаны сёння раніцай з раёна горада Вансан, дзе знаходзіцца буйная ваенна-марская база, - адзначыў Мун Сан Гюн. - Усе яны ўпалі ў Японскае мора, праляцеўшы ад 100 да 150 км".

Паводле яго слоў, паўднёвакарэйскі бок прадаўжае аналізаваць сітуацыю і апублікуе больш дакладныя даныя пазней. У той жа час Мун Сан Гюн адзначыў, што за ракетнымі пускамі могуць быць іншыя правакацыйныя дзеянні з боку КНДР. "У сувязі з гэтым ўзброеныя сілы Рэспублікі Карэя павысілі пільнасць", - падкрэсліў ён.

Раней у Мінабароны паведамілі, што "запуск зроблены праз некалькі гадзін пасля прыняцця Саветам Бяспекі ААН новых санкцый адносна Пхеньяна". У сувязі з гэтым у Сеуле лічаць, што "такім чынам Поўнач дэманструе сваю нездаволенасць дзеяннямі сусветнай супольнасці"

Рэзалюцыя, перагаворы адносна якой вяліся паміж Расіяй, ЗША і Кітаем, прадугледжвае, у прыватнасці, сур'ёзныя абмежаванні - аж да поўнай забароны - на імпарт з КНДР вугалю, жалезнай руды, тытану, ванадыю, золата і іншых каштоўных металаў, а таксама эмбарга на пастаўкі ў краіну авіяцыйнага і ракетнага паліва. Акрамя таго, дакумент уводзіць санкцыі супраць банкаўскага сектара, робіць больш строгім зброевае эмбарга і прадугледжвае адрасныя меры супраць шэрага асоб і арганізацый, звязаных з ядзернай і ракетнай праграмамі КНДР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі