Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 кастрычніка 2019, 09:00

КНДР і ЗША правядуць перагаворы на рабочым узроўні 5 кастрычніка

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пхеньян і Вашынгтон дамовіліся аб папярэднім кантакце 4 кастрычніка і правядзенні перагавораў на рабочым узроўні 5 кастрычніка, паведамляе агенцтва "Сіньхуа" са спасылкай на МЗС КНДР.

Першы намеснік міністра замежных спраў КНДР Цой Сон Хі адзначыла ў заяве, апублікаванай афіцыйным Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі (ЦТАК), што дэлегаты КНДР гатовы пачаць перагаворы на рабочым узроўні. "Я спадзяюся, што перагаворы на рабочым узроўні паскораць пазітыўнае развіццё адносін паміж КНДР і ЗША", - гаворыцца ў заяве.

Перагаворы аб дэнуклеарызацыі паміж Пхеньянам і Вашынгтонам зайшлі ў тупік пасля таго, як другая сустрэча ў Ханоі ў лютым лідара КНДР Кім Чэн Ына і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа завяршылася без пагаднення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі