Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

КНДР і Рэспубліка Карэя пачалі першыя за 10 гадоў ваенныя перагаворы

У свеце 14.06.2018 | 12:01
Фота Рэнхап
Фота Рэнхап

14 чэрвеня, Пханмунджом /БЕЛТА - Рэнхап/. КНДР і Рэспубліка Карэя сёння пачалі першыя за 10 гадоў ваенныя перагаворы на высокім узроўні для зніжэння напружанасці на Карэйскім паўвостраве, паведамляе паўднёвакарэйскае Міністэрства абароны.

Сустрэча праходзіць на паўночным баку пагранічнага пункта Пханмунджом.

"Улічваючы, што гэта сустрэча праходзіць пасля доўгага перапынку, нам неабходна дасягнуць вынікаў", - сказаў кіраўнік паўднёвакарэйскай дэлегацыі Кім До Гюн. Ён таксама падкрэсліў, што вынікаў магчыма будзе дасягнуць толькі сумеснымі і зладжанымі намаганнямі бакоў.

Кіраўнік паўночнакарэйскай дэлегацыі Ан Ік Сан у сваю чаргу адзначыў, што Кім До Гюн стане першым ваенным, які пераступіў дэмаркацыйную лінію, што раздзяляе дзве краіны. Акрамя таго, ён адзначыў, што перагаворы павінны прайсці ў духу падпісанай раней у Пханмунджоме дэкларацыі.

Чакаецца, што на першых з 2007 года перагаворах бакі абмяркуюць пытанні ўстанаўлення трансгранічнай ваеннай лініі сувязі, правядзення дыялогу на пастаяннай аснове, а таксама ўстанаўлення гарачай лініі паміж ваенным камандаваннем дзвюх краін. Не выключана таксама, што будзе закранута пытанне аб сумесным пошуку і перапахаванні астанкаў салдат, якія загінулі ў дэмілітарызаванай зоне ў час Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў.

Перагаворы, першапачаткова намечаныя на май, былі перанесены паўночнакарэйскім бокам у знак пратэсту супраць сумесных вучэнняў Рэспублікі Карэя і ЗША. Аднак на сустрэчы афіцыйных асоб КНДР і Рэспублікі Карэя раней у гэтым месяцы бакі дамовіліся правесці ваенныя перагаворы на бягучым тыдні.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).