Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 верасня 2017, 10:40

Кітай выдзеліць $500 млн на падтрымку краін, якія сталі на шлях развіцця

5 верасня, Сямэнь /БЕЛТА - Сіньхуа/. Кітай выдзеліць $500 млн для падтрымкі супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень. Аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы ў ходзе Дыялогу паміж краінамі з рынкам, што фарміруецца, і краінамі, якія сталі на шлях развіцця, у кітайскім горадзе Сямэнь у час 9-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС.

Старшыня КНР паведаміў, што гэтыя сродкі будуць накіраваны на аказанне дапамогі краінам, што сталі на шлях развіцця, у пераадоленні такіх праблем, як голад, бежанцы, кліматычныя змяненні і цяжкасці ў сферы аховы здароўя.

Ён дадаў, што КНР таксама прадаставіць краінам, якія сталі на шлях развіцця, 40 тыс. месц для навучання ў Кітаі ў наступным годзе.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, рынкі, што фарміруюцца, і краіны, якія сталі на шлях развіцця, павінны эфектыўна выкарыстоўваць такія механізмы, як БРІКС і Група 77 для пашырэння маштабаў супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень і сумеснага процідзеяння глабальным выклікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі