Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 ліпеня 2016, 09:04

Кітай рыхтуецца да правядзення маштабнай культурнай выстаўкі "Шаўковы шлях"

29 ліпеня, Ланьчжоў /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная культурная выстаўка-кірмаш "Шаўковы шлях" адкрыецца 20 верасня ў Дуньхуане (кітайская правінцыя Ганьсу) і збярэ на сваёй пляцоўцы прадстаўнікоў больш як 50 краін. Аб гэтым сакратар камітэта Кампартыі Кітая правінцыі Ганьсу Ван Саньюнь паведаміў 28 ліпеня прадстаўнікам СМІ - удзельнікам Еўразійскага медыясемінара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ван Саньюнь падкрэсліў, што мерапрыемства прызначана стаць маштабнай платформай для прамога, пазітыўнага і ўзаемапаважлівага культурнага абмену паміж жыхарамі розных дзяржаў.

"Кітай прапануе адкрытае і міралюбівае супрацоўніцтва іншым краінам. Ініцыятыва КНР "Адзін пояс і адзін шлях" мае на мэце звязаць эканамічнымі, транспартна-лагістычнымі сувязямі Еўропу і Азію, Захад і Усход. Аднак акрамя выгаднага для ўсіх удзельнікаў транспартнага калідора важна наладзіць таксама канал абмену культурнымі і гуманітарнымі дасягненнямі", - адзначыў Ван Саньюнь.

Паводле яго слоў, Дуньхуан невыпадкова выбраны ў якасці правядзення выстаўкі па культуры Шаўковага шляху, якую плануецца праводзіць штогод. Па-першае, правінцыя Ганьсу, дзе размешчаны гэты горад, - месца з'яўлення кітайскай цывілізацыі. Па-другое, Дуньхуан у свой час быў вядомы як яркая жамчужына старажытнага Шаўковага шляху і мае багатую гісторыка-культурную спадчыну.

"Мы прыкладзём усе намаганні, каб правесці прэзентацыю ўнікальнага культурнага здабытку Кітая на самым высокім узроўні, каб маючая адбыцца выстаўка стала сапраўдным нацыянальным брэндам і важным сувязным звяном для краін і рэгіёнаў уздоўж новага Шаўковага шляху", - дадаў Ван Саньюнь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі