Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2017, 16:15

Кітай будзе стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях"

18 кастрычніка, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. Кітай будзе актыўна стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". Аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы з дакладам на 19-м з'ездзе Камуністычнай партыі Кітая.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай усімі сіламі будзе забяспечваць палітычную каардынацыю, узаемазвязанасць інфраструктуры, бесперабойны гандаль, свабоднае перамяшчэнне капіталу, каб стварыць новыя пляцоўкі міжнароднага супрацоўніцтва, надаць новыя імпульсы сумеснаму развіццю.

Старшыня КНР у сваім выступленні таксама адзначыў, што Кітай будзе строга прытрымлівацца асноўнай мэты сваёй знешняй палітыкі: абараняць мір ва ўсім свеце і садзейнічаць сумеснаму развіццю. На аснове пяці прынцыпаў мірнага суіснавання КНР будзе развіваць дружбу і супрацоўніцтва з усімі краінамі, стымулюючы фарміраванне новага тыпу міжнародных адносін, заснаваных на ўзаемнай павазе, роўнасці і справядлівасці, супрацоўніцтве і ўсеагульным выйгрышы.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, Кітай будзе нязменна праводзіць незалежную, самастойную, мірную знешнюю палітыку, паважаць права народаў усіх краін на самастойны выбар шляху развіцця, абараняць роўнасць і справядлівасць у міжнародных адносінах.

19-ы з'езд Камуністычнай партыі Кітая праходзіць у Пекіне 18-24 кастрычніка. У ім удзельнічаюць больш за 2,2 тыс. дэлегатаў, выбраных з больш як 89 млн членаў КПК па ўсёй краіне.

Парадак дня з'езда ўключае заслухоўванне і разгляд даклада ЦК КПК 18-га склікання, разгляд справаздачы аб рабоце Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 18-га склікання, разгляд і зацвярджэнне паправак да Статута КПК. Таксама чакаецца прадстаўленне новага кіраўніцтва КПК і распрацоўка плана развіцця дзяржавы на наступныя пяць гадоў і далей.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры 19-га з'езда КПК, колькасць замежных журналістаў, якія падалі заяўкі на асвятленне работы з'езда, перавысіла 1,8 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі