Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 сакавіка 2019, 15:05

Кіраўнік НАК Японіі пакіне пасаду на фоне карупцыйнага скандалу

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Японіі Цунэкадзу Такэда на фоне абвінавачанняў у карупцыі заявіў аб выхадзе ў адстаўку, паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK.

Кіраўнік японскага НАК пакіне пасаду ў чэрвені 2019 года, пасля таго, як скончыцца тэрмін яго паўнамоцтваў. Цунэкадзу Такэда таксама мае намер выйсці са складу Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Паводле даных японскага выдання The Mainichi Shimbun, галоўным кандыдатам на пасаду кіраўніка НАК з'яўляецца вядомы японскі дзюдаіст, алімпійскі чэмпіён Ясухіра Ямасіта.

Цунэкадзу Такэда быў абвінавачаны ў карупцыі французскай паліцыяй. Абвінавачанні звязаны з поспехам заяўкі Токіа на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2020 года. Францыя лічыць, што Такэда, які ўзначальваў заявачны камітэт, незаконна дабіўся галасавання на карысць сваёй краіны. Сам Цунэкадзу Такэда настойваў на свёй невінаватасці.

Заклікі да адстаўкі Такэда настойліва гучалі як за мяжой, так і ў самой Японіі. Занепакоенасць у сувязі з негатыўным уплывам карупцыйнага скандалу на імідж Алімпіяды выказваў Міжнародны алімпійскі камітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі