11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль адобрыў ідэю стварэння ў будучым Злучаных Штатаў Еўропы, паведамляюць інфармагенцтвы.
Зігмар Габрыэль выступае за аб'яднанне намаганняў еўрапейскіх палітыкаў. На яго думку, рэалізацыя ідэі па стварэнні такога аб'яднання дапамагла б ператварыць Еўрапейскі саюз у "прадстаўніка інтарэсаў грамадзян". "Гэта сапраўды неабходна", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Ідэю стварэння Злучаных Штатаў Еўропы да 2025 года вылучыў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Марцін Шульц. Такі захад зрабіў бы еўрапейскую інтэграцыю больш эфектыўнай, лічыць ён.
Пры гэтым і ў ЕС, і ў самой Германіі агучваюцца меркаванні, што гэту ініцыятыву складана рэалізаваць у сціслыя тэрміны. Міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Злучаныя Штаты Еўропы могуць быць створаны толькі пры пакаленні яе ўнукаў.-0-