12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча можа выйсці са складу Еўрасаюза, калі перастане атрымліваць ад яго фінансаванне. Аб гэтым заявіў кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск, паведамляе The Telegraph.
Паводле слоў Дональда Туска, для польскай кіруючай партыі "Права і справядлівасць" перавагі знаходжання краіны ў ЕС зводзяцца да атрымання сродкаў. Пры гэтым для яе не маюць значэння такія выгады, як агульны рынак, правапарадак і гарантаваная бяспека.
Кіраўнік Еўрасавета адзначыў, што пакуль Польшча атрымлівае фінансаванне ад ЕС, то "гульня варта свечак". Пры гэтым ён заявіў, што лёгка можа ўявіць сітуацыю, калі Польшча будзе ў ліку краін, якія ўкладваюць сродкі ў Еўрасаюз, і тады кіраўніцтва краіны вырашыць, што настаў час спытаць у грамадзян, ці хочуць яны бачыць сваю краіну сярод членаў ЕС.-0-