Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 15:14

Кіраўнік Еўрапарламента ацаніў доўг Вялікабрытаніі пры Brexit у 60 млрд еўра

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія ў выніку Brexit павінна выплаціць ЕС не менш як 60 млрд еўра. Такую суму агучыў старшыня Еўрапейскага парламента Антоніа Таяні, паведамляе ТАСС са спасылкай на медыягрупу Funke.

Паводле слоў чыноўніка, калі ўлады Вялікабрытаніі адмовяцца ад выплаты, гэту суму давядзецца пагашаць іншым краінам ЕС.

Антоніа Таяні таксама заявіў, што Злучанае Каралеўства зможа пакінуць Еўрасаюз да намечанага тэрміну (сакавіка 2019 года), калі ўдасца заключыць тры важныя пагадненні: па забеспячэнні правоў грамадзян краін ЕС у Вялікабрытаніі, па пытаннях граніцы паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй і выплатах ЕС.

Рэферэндум па пытанні членства Вялікабрытаніі ў ЕС адбыўся 23 чэрвеня 2016 года. Перамогу з рэзультатам 51,9 працэнта атрымалі прыхільнікі Brexit. 29 сакавіка 2017 года прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Тэрэза Мэй афіцыйна паведаміла Бруселю аб запуску двухгадовай працэдуры выхаду з супольніцтва, якая павінна завяршыцца да канца сакавіка 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі