Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2018, 12:47

Кім Чэн Ын заявіў аб неабходнасці спынення ўзаемнай варожасці паміж КНДР і ЗША

13 чэрвеня, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. Лідар КНДР Кім Чэн Ын заявіў аб неабходнасці спынення ўзаемнай варожасці паміж КНДР і ЗША пасля праведзенага 12 чэрвеня ў Сінгапуры саміту з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паўночнакарэйскі лідар падкрэсліў важнасць прыняцця "смелага рашэння аб спыненні варожых ваенных дзеянняў". Ён таксама сказаў Дональду Трампу, што КНДР і ЗША павінны ўстрымацца ад процістаяння і прымаць адпаведныя "юрыдычныя" і "сістэмныя" меры для вырашэння пытанняў. Кім Чэн Ын заявіў, што калі ЗША прыме меры па ўмацаванні даверу паміж бакамі, то і КНДР прадоўжыць крокі ў гэтым напрамку.

Акрамя таго, кіраўнік паўночнакарэйскага боку падкрэсліў важнасць прымянення практычных мер для рэалізацыі ўсіх пунктаў пагаднення, падпісанага па выніках саміту. Абодва лідары згадзіліся, што для дасягнення міру і поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава крокі неабходна рабіць "паслядоўна" і "сумесна".

Амерыканскі прэзідэнт са свайго боку заявіў аб намеры спыніць "правакацыйныя" і "дарагія" ваенныя вучэнні, што праводзяцца ЗША сумесна з Рэспублікай Карэя.

Па выніках сустрэчы ў Сінгапуры быў падпісаны сумесны дакумент, згодна з якім КНДР узяла на сябе абавязацельствы па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава ў абмен на гарантыі бяспекі з боку ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі