Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2018, 13:03

Кім Чэн Ын назваў санкцыі супраць КНДР разбойніцкімі

17 жніўня, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. Лідар КНДР Кім Чэн Ын раскрытыкаваў міжнародныя санкцыі ў адносінах да паўночнакарэйскай дзяржавы ў час сваёй інспекцыі прыбярэжнай турыстычнай зоны Вансан-Кальма на паўднёвым усходзе рэспублікі. Ён таксама падкрэсліў, што паўночнакарэйскі народ прадоўжыць заставацца з'яднаным у барацьбе супраць варожых сіл.

"Грандыёзная кампанія па будаўніцтве прыбярэжнага турыстычнага раёна ў Вансане дэманструе нашу барацьбу супраць варожых сіл, якія спрабуюць задушыць наш народ разбойніцкімі санкцыямі і блакадай. Гэта смяротны бой за абарону аўтарытэту партыі і плённая барацьба за стварэнне народнага шчасця", - прыводзіць словы Кім Чэн Ына агенцтва ЦТАК.

Паводле яго слоў, "калі ў гэты цяжкі час будзе завершана такое буйнамаштабнае будаўніцтва, увесь свет убачыць адзінства і з'яднанасць партыі, арміі і народа".

Лідар КНДР таксама распарадзіўся, каб праект быў завершаны ў наступным годзе, да гадавіны ўтварэння Працоўнай партыі Карэі (10 кастрычніка).

Мінфін ЗША 16 жніўня заявіў аб увядзенні санкцый супраць кітайскай, сінгапурскай і расійскай кампаніі з-за іх супрацоўніцтва з КНДР у абход міжнародных санкцый. Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць самой КНДР у сувязі з выпрабаваннямі ядзернай зброі і балістычных ракет. Амерыканскі бок увёў забарону на экспарт сыравінных тавараў з КНДР, а таксама абмежаваў імпарт нафты ў паўночнакарэйскую дзяржаву.

У адказ на такі крок КНДР заклікала Рэспубліку Карэя не прытрымлівацца санкцый, паколькі такая палітыка наўрад ці зможа палепшыць адносіны паміж краінамі ў інтарэсах карэйскага народа, а таксама не дапаможа ў рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых лідарамі КНДР і Рэспублікі Карэя ў рамках дэкларацыі, падпісанай бакамі 27 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі