Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2016, 12:58

Казахстан плануе прыцягнуць $100 млрд інвестыцый у бліжэйшыя 10 гадоў

25 мая, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Казахстан у бліжэйшыя 10 гадоў плануе прыцягнуць $100 млрд інвестыцый, паведаміў сёння міністр па інвестыцыях і развіцці РК Асет Ісекешаў.

"Ёсць мэта прыцягнуць $100 млрд у нашу эканоміку ў бліжэйшыя 10 гадоў. Цяпер мы працуем над партфоліа, у нас ёсць 200 праектаў з замежным удзелам, мы рады бачыць любых інвестараў", - заявіў Асет Ісекешаў на казахстанскім інвестыцыйным саміце ў рамках IX Астанінскага эканамічнага форуму ў Астане.

Міністр па інвестыцыях і развіцці нагадаў, што ў 2015 годзе адбылося зніжэнне інвестыцый у нафтавай і горназдабыўной сферах Казахстана. "Сёння інвестары зацікаўлены ў традыцыйных сферах здабычы карысных выкапняў, але цікавасць да перапрацоўкі таксама расце. Сфера перапрацоўкі прыцягнула больш за $20 млрд", - дадаў Асет Ісекешаў.

Паводле яго слоў, Казахстан у перспектыве павінен стаць новым інвестыцыйным напрамкам для ўкладання інвестыцый у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, і для гэтага ёсць усе неабходныя магчымасці. "Мы пераадолелі агульнае ўспрыманне аб тым, што Казахстан - краіна, арыентаваная толькі на сыравіну. З пункту гледжання прыцягнення інвестыцый наша задача ў сярэднетэрміновай перспектыве - ператварыць Казахстан у інвестыцыйны хаб", - сказаў на заканчэнне Асет Ісекешаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі