Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Казахстан адобрыў змяненні ў пагадненні з Беларуссю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання

У свеце 14.02.2018 | 15:07

14 лютага, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Мажыліс парламента РК адобрыў ратыфікацыю пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пагадненне паміж Казахстанам і Беларуссю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць ад 11 красавіка 1997 года.

Міністр фінансаў РК Бахыт Султанаў адзначыў, што пратакол дасць магчымасць развіваць супрацоўніцтва падатковых службаў абедзвюх дзяржаў шляхам пашырэння абмену інфармацыяй і спрасціць працэдуры прызнання дакументаў, якія пацвярджаюць рэзідэнцтва. Таксама будуць створаны спрыяльныя ўмовы для навучэнцаў шляхам уключэння ў пратакол норм, якія даюць студэнтам права на льготы і вылікі па грантах, стыпендыях i ўзнагароджаннях ад работы па найму ў дзяржаве знаходжання. Акрамя таго, ратыфікацыя пратакола будзе садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі шляхам вызвалення прафесараў, выкладчыкаў і навуковых работнікаў ад падаткаабкладання на працягу двух гадоў у замежнай дзяржаве.

Міністр паведаміў, што пратаколам актуалізаваны найменні казахстанскіх і беларускіх падаткаў, на якія распаўсюджваецца пагадненне - устарэлыя назвы падаткаў заменены на сучасныя ў адпаведнасці з дзеючымі падатковымі заканадаўствамі абедзвюх дзяржаў, удакладнены палажэнні артыкулаў "Працэнты" і "Роялці", "Незалежныя асабістыя паслугі" і інш.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-сакавіку Студзень-сакавік 2018 года да студзеня-сакавіка 2017 года: ВУП - 105,1%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 109,4%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 101,9%.