Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 кастрычніка 2016, 19:55

Канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасферы дасягнула рэкордных паказчыкаў - СМА

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэнтрацыя вуглякіслага газу (CO2) у атмасферы дасягнула рэкордных паказчыкаў. Паводле даных штогадовага Бюлетэня Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) па парніковых газах, у 2015 годзе ўсярэдненая канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасферы дасягнула гістарычнага максімуму значэння ў памеры 400 частак на мільён. Такія даныя апублікаваны на сайце СМА.

Згодна з прагнозамі, канцэнтрацыі СО2 застануцца на ўзроўні вышэйшым за 400 частак на мільён на працягу бягучага года і не апусцяцца ніжэй за гэту адзнаку на працягу жыцця многіх пакаленняў.

Спецыялісты лічаць, што скачок росту СО2 быў выкліканы з'явай Эль-Ніньё (ваганне тэмпературы паверхневага слоя вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна, што робіць прыкметны ўплыў на клімат. - Заўвага БЕЛТА), якая пачалася ў 2015 годзе і прадоўжыла аказваць моцнае ўздзеянне ў бягучым. Менавіта Эль-Ніньё паслужыла штуршком для развіцця засух у трапічных рэгіёнах і змяншэння здольнасці лясоў і акіянаў паглынаць вуглякіслы газ. Гэтыя паглынальнікі цяпер убіраюць у сябе прыкладна палавіну выкідаў СО2, аднак існуе рызыка іх насычэння. Вучоныя лічаць, што гэты працэс прывядзе да павелічэння долі выкідваемага двухвокісу вугляроду, што застаецца ў атмасферы.

"2015 год азнаменаваў уступленне ў новую эру аптымізму і барацьбы са змяненнем клімату з заключэннем Парыжскага пагаднення. Аднак гэты год таксама ўвойдзе ў гісторыю як год, які азнаменаваў новую эру ў рэаліях змянення клімату з-за рэкордна высокіх канцэнтрацый парніковых газаў", - заявіў генеральны сакратар СМА Петэры Таалас.

"Без вырашэння праблемы выкідаў СО2 мы не зможам вырашыць праблему змянення клімату і ўтрымаць павышэнне тэмпературы на ўзроўні ніжэйшым за 2°С у параўнанні са значэннямі даіндустрыяльнага перыяду. У сувязі з гэтым вельмі важна, каб Парыжскае пагадненне сапраўды ўступіла ў сілу са значным апярэджаннем графіка 4 лістапада, а таксама, каб мы паскорылі яго ажыццяўленне", - сказаў ён.

Цяпер СМА і яе партнёры працуюць над стварэннем інтэграванай глабальнай інфармацыйнай сістэмы па парніковых газах, для таго каб прадастаўляць інфармацыю, здольную дапамагчы краінам адсочваць прагрэс у ажыццяўленні сваіх нацыянальных абавязацельстваў адносна выкідаў, удасканальваць нацыянальную справаздачнасць аб выкідах і забяспечваць інфармацыйную аснову для прыняцця дадатковых мер у сферы змякчэння ўздзеянняў. Гэта сістэма абапіраецца на шматгадовы вопыт СМА ў галіне назіранняў за парніковымі газамі і атмасфернага мадэлявання.

СМА таксама імкнецца да павышэння якасці метэаралагічнага і кліматычнага абслугоўвання для сектара аднаўляльнай энергетыкі і аказання падтрымкі ў сферы зялёнай эканомікі і ўстойлівага развіцця. Для аптымізацыі выкарыстання энергіі сонца, ветру і генерацыі гідраэлектраэнергіі неабходны новыя віды метэаралагічнага абслугоўвання.

Даныя для Бюлетэня па парнковых газах прадставіла 51 краіна. Рэзультаты вымярэнняў паведамляюцца краінамі-ўдзельніцамі, архівуюцца і распаўсюджваюцца Сусветным цэнтрам даных па парніковых газах, які знаходзіцца ў Японскім метэаралагічным агенцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі