Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2017, 16:50

Каля Варшавы спынены рух паяздоў з-за знойдзенай міны

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чыгуначнай станцыі каля Варшавы знойдзена міна часоў Другой сусветнай вайны, якая не разарвалася. Рух паяздоў у раёне інцыдэнту спынены, паведамляюць інфармагенцтвы.

Боепрыпас быў знойдзены ў час рамонтных работ на чыгунцы. Цяпер на месцы ЧП працуюць сапёры.

Пасажыраў праінфармавалі аб прыпыненні руху паяздоў у паўночным напрамку. У прыватнасці, паязды, якія накіроўваюцца ў Гданьск, спыняюцца на вакзале Варшава Усходняя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі