Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2018, 10:44

Каля берагоў Новай Каледоніі зафіксавана землетрасенне магнітудай 6,8

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 6,8 адбылося сёння каля берагоў Новай Каледоніі ў Ціхім акіяне, паведамляецца на сайце Геалагічнай службы ЗША (USGS).

Эпіцэнтр штуршкоў размяшчаўся за 162 кіламетры на ўсход ад горада Тадзін. Ачаг землетрасення быў на глыбіні 10 кіламетраў.

Інфармацыі аб пагрозе цунамі, ахвярах і разбурэннях не паступала.

Як паведамлялася, у канцы жніўня каля берагоў Новай Каледоніі адбылося землетрасенне магнітудай 7,1. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі