Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2017, 18:23

Італіі выдзеляць амаль 2 млрд еўра ў сувязі з землетрасеннямі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС накіруе амаль 2 млрд еўра на аднаўленне пацярпелых ад землетрасення раёнаў у Цэнтральнай Італіі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву старшыні Еўрапарламента Антоніа Таяні.

Адзначаецца, што ад ЕС паступіць 1,2 млрд еўра з фонду салідарнасці і дадаткова будзе выдзелена яшчэ 500-600 млн еўра.

Цэнтральныя італьянскія вобласці - Лацыа, Марке, Умбрыя і часткова Абруцы - вельмі пацярпелі ад серыі моцных землетрасенняў. Першы падземны штуршок магнітудай 6.0 здарыўся 24 жніўня 2016 года, прывёў да гібелі 300 чалавек і амаль поўнага разбурэння гарадоў Аматрычэ і Аркуата. У канцы кастрычніка 2016 года з розніцай некалькі дзён адбыліся землетрасенні магнітудай 5.5 і 6.5. Тады цудам ніхто не пацярпеў, але сур'ёзныя пашкоджанні атрымалі будынкі ў шэрагу гарадоў, уключаючы базіліку ў Норчы.

Апошняя серыя падземных штуршкоў магнітудай вышэйшай за 5.0 была зафіксавана 18 студзеня 2017 года. На атэль "Рыгап'яна" сышла лавіна, загінулі 29 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі