Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 лістапада 2017, 11:00

"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Нью-Ёрку

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Нью-Ёрку, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на даныя Reuters.

Як сцвярджаюць ігілаўцы, злачынец з'яўляецца "адным з салдат халіфата". Іншых падрабязнасцей у заяве няма.

Тэракт, які стаў самым буйным у ЗША пасля падзей 11 верасня 2001-га, адбыўся 31 кастрычніка. Ураджэнец Узбекістана Сайфула Саіпаў, які знаходзіўся за рулём арандаванага грузавіка, наўмысна ўчыніў наезд на пешаходаў і веласіпедыстаў на Манхэтэне. Ахвярамі тэракта сталі 8 чалавек, звыш 10 пацярпелі. Сам тэрарыст быў паранены паліцыяй і шпіталізаваны. Напярэдадні Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім Twitter напісаў, што выступае за смяротную кару тэрарыста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі