Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2018, 09:47

Інспектары АЗХЗ эксгумуюць целы ахвяр мяркуемай хіматакі ў Думе

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інспектары Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) эксгумуюць целы ахвяр мяркуемай хімічнай атакі ў сірыйскай Думе, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік АЗХЗ Ахмет Узюмджу ў інтэрв'ю газеце Financial Times заявіў, што спецыялісты арганізацыі цяпер вывучаюць спосабы эксгумацыі пахаваных цел, каб узяць біямедыцынскія ўзоры. Справаздача аб праведзенай рабоце місіі АЗХЗ можа быць апублікавана праз месяц.

Паведамленні аб прымяненні 7 красавіка ў сірыйскім горадзе Дума хімічнай зброі распаўсюдзіў шэраг урадавых арганізацый, у тым ліку "Белыя каскі". Прадстаўнікі расійскага Цэнтра па прымірэнні варожых бакоў правялі 9 красавіка абследаванне Думы, але не знайшлі там слядоў прымянення хімзброі. На дзень пазней АЗХЗ прыняла рашэнне накіраваць у Сірыю сваіх экспертаў для праверкі паведамленняў аб магчымым прымяненні хімзброі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі