Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лютага 2018, 12:30

Індэкс Dow Jones паказаў рэкорднае ў гісторыі зніжэнне

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі прамысловы індэкс Dow Jones па выніках гандлёвай сесіі 5 лютага на Нью-Ёркскай фондавай біржы паказаў рэкордны ў гісторыі спад, знізіўшыся на 1,175 тыс. пунктаў (на 4,6 працэнта), паведамляе ТАСС.

На момант завяршэння таргоў індэкс Dow Jones знаходзіўся на адзнацы 24,346 тыс. пункта. Эксперты адзначаюць, што ніколі ў гісторыі гэты індэкс не страчваў адразу так многа пунктаў.

Пры гэтым зніжэнне прадэманстравалі і іншыя індэксы. Так, індэкс S&P 500, які ўключае ў сябе 500 самых буйных кампаній рынку ЗША, страціў 113,19 пункта (4,1 працэнта). Індэкс электроннай біржы NASDAQ знізіўся на 273,42 пункта (на 3,78 працэнта).

Такім чынам з 2 лютага асноўны паказчык прамысловай актыўнасці ў ЗША страціў усе пазіцыі, заваяваныя з пачатку 2018 года. На думку аналітыка Key Private Bank Бруса Макейна, апасенні інвестараў выкліканы перспектывай росту інфляцыі, а таксама павышэння базавай працэнтнай стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША, якая выконвае функцыі цэнтральнага банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі