Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2016, 10:26

Ігар Лукшыч зняў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка ААН

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Лукшыч з Чарнагорыі зняў сваю кандыдатуру на пасаду Генеральнага сакратара ААН, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

Намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Чарнагорыі абяцаў, што ў выпадку выбрання кіраўніком ААН ён будзе дабівацца гендарнай роўнасці, умацавання механізмаў абароны правоў чалавека і супрацоўніцтва з рэгіянальнымі партнёрамі. Аднак на днях ён аб'явіў, што не будзе змагацца за пасаду Генеральнага сакратара ААН.

На гэты час на пасаду Генеральнага сакратара ААН афіцыйна прэтэндуюць 10 кандыдатаў. Шэсць з іх - з Усходняй Еўропы: Срджан Керым з былой югаслаўскай Рэспублікі Македонія, Даніла Цюрк са Славеніі, Ірына Бокава з Балгарыі, Наталля Герман з Рэспублікі Малдова, Вук Ерэміч з Сербіі і Міраслаў Лайчак са Славеніі. У спісе кандыдатаў таксама Антоніу Гутэрыш з Партугаліі, Хелен Кларк з Новай Зеландыі, Сусана Малькора з Аргенціны і Крысціяна Фігерэс з Коста-Рыкі.

Кандыдатуру новага кіраўніка ААН зацвярджае Генеральная асамблея па рэкамендацыі Савета бяспекі. На гэты момант у Савеце бяспекі прайшлі ўжо два раўнды галасавання. Трэці раўнд запланаваны на 29 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі