Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 ліпеня 2016, 09:03

Хілары Клінтан выбрана кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хілары Клінтан выбрана кандыдатам у прэзідэнты ЗША на агульнанацыянальным з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў Філадэльфіі, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Кандыдатуру былога дзяржсакратара падтрымала большасць членаў з'езда. Хілары Клінтан апярэдзіла ў гонцы за права пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла аднапартыйца Берні Сандэрса, які, нягледзячы на рознагалоссі яго прыхільнікаў з камандай былой першай лэдзі краіны, заклікаў падтрымаць яе на выбарах у лістападзе. Чакаецца, што ў чацвер, 28 ліпеня, Хілары Клінтан дасць афіцыйную згоду на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Упершыню ў гісторыі ЗША на вышэйшую дзяржаўную пасаду гэтай краіны ад адной з самых буйных партый вылучаецца жанчына. Сапернікам Хілары Клінтан на маючых адбыцца выбарах будзе прадстаўнік Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.

Прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах Амерыкі пройдуць 8 лістапада 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі