Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2017, 09:46

Грузавы самалёт упаў на дачны пасёлак пад Бішкекам

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кыргызстане пад Бішкекам грузавы самалёт упаў на дачны пасёлак, паведамляюць інфармагенцтвы.

Грузавы самалёт турэцкай авіякампаніі MyCargo Airlines, таксама вядомай як ACT Airlines, упаў сёння ноччу паблізу аэрапорта Манас на дачны пасёлак пад Бішкекам. У выніку загарэлася два жылыя дамы.

На месца крушэння прыбылі пажарныя і тры брыгады хуткай дапамогі. Паводле апошніх даных, шпіталізаваны пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

З-за падзення самалёта аэрапорт Манас у Бішкеку часова закрыты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі