Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 верасня 2017, 09:50

Генеральны сакратар ААН і прэзідэнт Рэспублікі Карэя выступілі за мірнае ўрэгуляванне сітуацыі з КНДР

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін, абмеркаваўшы на сустрэчы ў Нью-Ёрку сітуацыю ў КНДР, сышліся на думцы аб неабходнасці яе дыпламатычнага ўрэгулявання. Сустрэча прайшла на палях Генеральнай Асамблеі ААН, паведамляюць інфармагенцтвы.

Антоніу Гутэрыш і Мун Чжэ Ін адзіныя ў думцы адносна таго, што важна весці сумесную работу па мірным дыпламатычным вырашэнні, а дзяржавам - поўнасцю выконваць рэзалюцыі Савета Бяспекі.

КНДР у верасні запусціла чарговую балістычную ракету, якая праляцела над паўночным японскім востравам Хакайда ў бок Ціхага акіяна і ўпала прыкладна за 2 тыс. км на ўсход ад мыса Эрыма. Паводле даных паўднёвакарэйскіх і амерыканскіх узброеных сіл, запуск быў зроблены з раёна Пхеньяна. Згодна з высновамі Пентагона, размова ідзе аб выпрабаванні ракеты сярэдняй далёкасці. Яно было праведзена праз чатыры дні пасля таго, як СБ ААН прыняў рэзалюцыю, якая ўзмацніла санкцыі ў адносінах да Пхеньяна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі