Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лютага 2016, 14:51

ФСБ РФ затрымала семярых членаў ІД, якія рыхтавалі тэракты ў Маскве і Санкт-Пецярбургу

8 лютага, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. ФСБ РФ затрымала ў Екацярынбургу семярых членаў тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" (ІД), якія рыхтавалі тэракты ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Свярдлоўскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.

"Федэральнай службай бяспекі РФ 7 лютага ў Екацярынбургу затрыманы сем членаў бандгрупы, што складаецца з грамадзян Расіі і краін Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна, якія ўваходзяць у забароненую ў Расіі міжнародную тэрарыстычную арганізацыю "Ісламская дзяржава" і ажыццяўлялі падрыхтоўку рэзанансных тэрарыстычных актаў з выкарыстаннем самаробных узрыўных устройстваў на тэрыторыі Масквы, Санкт-Пецярбурга і Свярдлоўскай вобласці", - паведамілі ў ЦГС ФСБ.

Паводле даных ФСБ, кіраваў групай член ІД, які прыбыў з тэрыторыі Турцыі.

У ходзе вобыскаў у затрыманых знойдзена лабараторыя па вырабе ўзрыўных устройстваў. "У выніку правядзення вобыскаў па адрасах пражывання затрыманых асоб выяўлена лабараторыя па вырабе самаробных ўзрыўных устройстваў (СУУ), выбуховыя рэчывы, электрадэтанатары, агнястрэльная зброя, гранаты, кампаненты СУУ, літаратура экстрэмісцкай накіраванасці", - паведамілі ў ЦГС.

Устаноўлена, што пасля ўчынення дыверсійна-тэрарыстычных актаў затрыманыя асобы планавалі выехаць у Сірыю для ўдзелу ў баявых дзеяннях у складзе міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава".

Адносна затрыманых узбуджана крымінальная справа па арт. 205 "Тэрарыстычны акт", арт. 222 "Незаконны абарот зброі" і арт. 222.1 "Незаконнае захоўванне ўзрыўных рэчываў" КК РФ.

Праводзяцца аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы па ўстанаўленні злачынных сувязей затрыманых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі