Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лістапада 2015, 16:07

Францыя на месяц уводзіць пагранічны кантроль

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Францыі з 13 лістапада ўводзяць пагранічны кантроль, які прадоўжыцца адзін месяц. Прычына такой меры - неабходнасць забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў канферэнцыі ААН па пытаннях змянення клімату, якая пройдзе ў Парыжы з 30 лістапада па 11 снежня. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

Як заявіў кіраўнік МУС Францыі, краіна мае намер на месяц устанавіць праверкі на граніцах. Гэта мера прымаецца ў адпаведнасці з палажэннямі Шэнгенскіх пагадненняў, якія дапускаюць увядзенне пагранічнага кантролю на перыяд да 30 дзён "у выпадку сур'ёзнай пагрозы грамадскаму парадку або ўнутранай бяспецы".

На кліматычнай канферэнцыі ААН збяруцца больш за 80 кіраўнікоў дзяржаў, дэлегацыі няўрадавых арганізацый, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Мэта канферэнцыі - аб'яднаць намаганні ў барацьбе са змяненнем клімату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі