Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 чэрвеня 2016, 12:47

Fitch следам за S&P панізіла рэйтынгі Вялікабрытаніі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія "расплачваецца" за свой рэферэндум, па выніках якога большая частка брытанцаў, якія прагаласавалі, выказаліся за выхад Злучанага Каралеўства са складу ЕС. Так, сёння рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі Вялікабрытаніі ў замежнай і нацыянальнай валютах да "АА" з "АА+" з негатыўным прагнозам. Асноўная і, магчыма, адзіная прычына - вынікі народнага галасавання, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аналітыкі Fitch палохаюць брытанцаў тым, што нявызначанасць вакол рэферэндуму можа прывесці да запаволення росту ВУП краіны ў кароткатэрміновай перспектыве. У сувязі з гэтым Fitch пагоршыў прагноз па росце ВУП Брытаніі ў 2016 годзе да 1,6 працэнта з папярэдняга значэння 1,9 працэнта, а таксама да 0,9 працэнта ў 2017-2018 гадах з 2 працэнтаў адпаведна.

Раней рэйтынгі Злучанага Каралеўства ў замежнай і нацыянальнай валютах да "АА" з найвышэйшага "ААА" панізіла агенцтва Standard & Poor's (S&P). Тады прагноз быў таксама негатыўным.

У сваю чаргу спецыялісты МВФ прадракаюць "пакуты" не толькі адной Вялікабрытаніі: пад пагрозай эканоміка ўсяго свету. Так, намеснік дырэктара-распарадчыка МВФ Чжу Мінь заявіў, што нестабільнасць пасля Brexit можа негатыўна паўплываць на рост сусветнай эканомікі.

А пакуль у самой краіне пагаворваюць аб другім народным галасаванні. Паводле слоў міністра аховы здароўя Джэрэмі Ханта, Вялікабрытанія павінна будзе правесці яшчэ адзін рэферэндум, на гэты раз па ўмовах выхаду краіны з Еўрасаюза. Гэта стане магчымым, калі новаму ўраду ўдасца дасягнуць пагаднення з Бруселем па мігрантах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі