21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. IT-гігант "Фэйсбук" накіраваў $1 млн для дапамогі пацярпелым ад землетрасення ў Мексіцы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву ў сацсетцы заснавальніка кампаніі Марка Цукерберга.
Сродкі пералічаны мексіканскаму аддзяленню Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК).
"Мае думкі з тымі, хто пацярпеў ад землетрасення ў Мексіцы", - напісаў Марк Цукерберг.
Магутнае землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося ў Мексіцы 19 верасня. Пасля яго было зафіксавана больш за 10 паўторных штуршкоў. Паводле апошніх даных, загінулі ў выніку стыхійнага бедства не менш як 230 чалавек.-0-