Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2017, 15:13

Еўропа не прыме незалежнасць Каталоніі - кіраўнік Еўрапарламента

19 кастрычніка, Мадрыд /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія дзяржавы не падтрымаюць незалежнасць іспанскай Каталоніі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Еўрапарламента (ЕП) Антоніа Таяні, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, каталонскі крызіс з'яўляецца ўнутранай справай пірэнейскага каралеўства. "Еўропа выступае за дыялог, - дадаў кіраўнік ЕП. - Важна шукаць рашэнне ў рамках іспанскай прававой базы і канстытуцыі".

"Было б добра, калі б урад Каталоніі не абвяшчаў незалежнасць, таму што... ніхто ў Еўропе не можа пагадзіцца з незалежнасцю Каталоніі", - адзначыў Антоніа Таяні.

Кіраўнік аўтаноміі Карлес Пучдэмон накіраваў сёння пісьмо прэм'ер-міністру Іспаніі Марыяна Рахою, у якім прыгразіў арганізаваць галасаванне ў парламенце рэгіёна па пытанні абвяшчэння незалежнасці, калі Мадрыд не выкажа згоду на дыялог. Урад каралеўства ў адказ на гэта заявіў, што пачынае працэдуру запуску 155 артыкула канстытуцыі, які дазваляе абмежаваць самакіраванне Каталоніі.

1 кастрычніка ў рэгіёне прайшло галасаванне па пытанні аб выхадзе са складу каралеўства. У ім прынялі ўдзел 2,28 млн з 5,31 млн маючых права голасу каталонцаў, пры гэтым 90,18 працэнта ўдзельнікаў плебісцыту выказаліся за незалежнасць. Мадрыд лічыць гэты рэферэндум нелегітымным і адмаўляецца прызнаваць яго рэзультаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі