22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз у 2016 годзе затраціў на аказанне дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў у Сірыі 445 млн еўра, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інфармацыю, агучаную Еўракамісіяй.
Адзначаецца, што ўвогуле за бягучы год на гуманітарную дапамогу Еўрапейскім саюзам з бюджэту было выдзелена 1,1 млрд еўра, што з'яўляецца рэкорднай сумай за апошнія гады.
Для параўнання, у 2015 годзе гуманітарная дапамога ЕС у фінансавым эквіваленце дасягала 920 млн еўра.-0-