Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 сакавіка 2018, 17:03

Еўрасаюз павысіць на 20 еўра візавы збор для грамадзян трэціх краін

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС мае намер павялічыць на 20 еўра консульскі збор на атрыманне шэнгенскай візы для грамадзян трэціх краін. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву еўракамісара па пытаннях міграцыі.

Еўракамісар адзначыў, што пасля новаўвядзення кошт шэнгенскай візы будзе ўсё ж меншы, чым амерыканскай або кітайскай.

Чакаецца, што такое рашэнне дасць магчымасць, у прыватнасці, захаваць дастатковую колькасць персаналу ў візавых цэнтрах ЕС у розных краінах.

Паводле афіцыйных даных, штогод мільёны шэнгенскіх віз выдаюцца грамадзянам трэціх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі