Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 чэрвеня 2016, 14:38

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб неадкладным запуску працэдуры выключэння Вялікабрытаніі з ЕС

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі парламент на экстраннай сесіі ў Бруселі прыняў рэзалюцыю з заклікам неадкладна запусціць працэдуру выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц пацвердзіў, што рэзалюцыя прынята большасцю галасоў. Дакумент падтрымалі 395 дэпутатаў, 200 выказаліся супраць.

Згодна з тэкстам рэзалюцыі, перагаворы аб выхадзе Вялікабрытаніі са складу ЕС павінны пачацца адразу пасля таго, як каралеўства падасць афіцыйны запыт. Ніякіх новых адносін паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам не можа быць узгоднена да заключэння пагаднення аб выхадзе.

Рэзалюцыя таксама заклікала ўнесці змяненні ў графік старшынства краін ЕС у Савеце ЕС у сувязі з рэферэндумам у Вялікабрытаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі