Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2017, 10:34

Еўрапарламент прагаласаваў за стварэнне агульнай еўрапейскай арміі

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб стварэнні агульнай еўрапейскай арміі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, за дакумент прагаласавалі 283 еўрадэпутаты пры 269 галасах супраць і 83 тых, хто ўстрымаўся.

Акрамя таго, было падтрымана ўзмацненне цэнтралізацыі Еўрапейскага саюза і стварэнне пасады міністра фінансаў ЕС.

Аўтарам гэтых ініцыятыў стаў экс-прэм'ер Бельгіі і адказны за перагаворы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС Гі Верхафстат. Як ён лічыць, унутры Еўрасаюза неабходна аддаваць прыярытэт рашэнню большасці краін, не чакаючы адабрэння ўсіх членаў ЕС па тым ці іншым пытанні.

Адзначаецца, што адабрэнне Еўрапарламентам гэтых дакументаў можа азначаць пачатак рэформы асноватворнага дагавора ЕС.

Між тым віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Франс Цімерманс заявіў, што змяненне асноватворных дагавораў ЕС цяпер не з'яўляецца прыярытэтам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі