Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 кастрычніка 2015, 18:05

Еўракамісія прыняла план дзеянняў па ўзмацненні бяспекі палётаў пасля катастрофы Germanwings

20 кастрычніка, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. Еўракамісія (ЕК) прыняла сёння план дзеянняў па ўзмацненні бяспекі палётаў пасля катастрофы самалёта германскай авіякампаніі Germanwings у Францыі. Аб гэтым паведаміла прэс-служба ЕК.

"Сёння Еўрапейская камісія зрабіла яшчэ адзін крок на шляху да бяспечнай авіяцыі, апублікаваўшы план дзеянняў па рэалізацыі рэкамендацый, распрацаваных у ліпені рабочай групай пад кіраўніцтвам Еўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) у сувязі з крушэннем самалёта Germanwings", - гаворыцца ў заяве ЕК.

План складаецца з чатырох частак, што датычацца палётаў, лётнага складу, інфармацыйных тэхналогій і абароны асабістых даных пілотаў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што план дзеянняў яшчэ не завершаны і будзе дапрацаваны да канца 2016 года.

Пасажырскі самалёт A320 бюджэтнай кампаніі Germanwings, даччынага прадпрыемства Lufthansa, які ляцеў рэйсам Барселона - Дзюсельдорф, разбіўся 24 сакавіка 2015 года ў французскіх Альпах па віне другога пілота Андрэаса Лубіца. Згодна з заключэннем следства, ён наўмысна накіраваў лайнер у схіл гары з-за сваіх праблем псіхічнага і псіхалагічнага характару. На борце самалёта знаходзіліся 150 чалавек: 144 пасажыры і шэсць членаў экіпажа - усе яны загінулі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі