Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2017, 16:12

Еўракамісія аштрафавала Google на рэкордную суму

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская камісія аштрафавала амерыканскую кампанію Google на рэкордную суму 2,42 млрд еўра за злоўжыванне дамінуючым становішчам на рынку сістэм пошуку ў інтэрнэце. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным сёння на сайце Еўракамісіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

"Кампанія злоўжывае сваім дамінуючым становішчам на рынку ў якасці пошукавай сістэмы, даючы незаконную перавагу іншаму прадукту Google", - адзначаецца ў дакуменце.

ЕК прызнала, што кампанія фарміравала выдачу рэзультатаў па таварах і паслугах так, што яе камерцыйныя партнёры аказваліся на першых пазіцыях. Адзначаецца, што Google таксама садзейнічаў павелічэнню трафіка інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў, якія з'яўляюцца партнёрамі або кліентамі кампаніі, падымаючы ўпамінанні аб іх у выніках пошуку.

Разгляд справы аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства Google доўжыўся з 2010 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі