Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2016, 10:26

Еўрагрупа рэструктурызуе да 20 працэнтаў доўгу Грэцыі і выдзеліць краіне 10,3 млрд еўра

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэцыі будзе аказана дапамога. Еўрагрупа вырашыла рэструктурызаваць да 20 працэнтаў доўгу Грэцыі, а таксама выдзеліць краіне 10,3 млрд еўра. Аб гэтым расказаў старшыня Еўрагрупы Ерун Дэйселблум, перадае ТАСС.

Еўрагрупа ацэніць узровень устойлівасці доўгу на падставе базавага сцэнарыю, пры якім валавыя патрэбнасці Грэцыі ў фінансаванні складуць да 20 працэнтаў яе ВУП пасля завяршэння праграмы макрафінансавай дапамогі ў 2018 годзе.

Пры гэтым Ерун Дэйселблум растлумачыў, што ў кароткатэрміновай перспектыве размова можа ісці толькі аб тэхнічных мерах па аблягчэнні абслугоўвання дзярждоўгу. "Сярэдне- і доўгатэрміновыя меры будуць, у прыватнасці, заключацца ў прадаўжэнні тэрмінаў пагашэння пазыкі", - сказаў ён.

На гэтыя мэты пойдуць недавыкарыстаныя сродкі Еўрапейскага стабілізацыйнага механізма. Так, на рэкапіталізацыю банкаў было выдзелена да 25 млрд еўра, тады як рэальна выкарыстана толькі 5 млрд еўра.

Акрамя таго, Еўрагрупа ўзгадніла выдзяленне Грэцыі фінансавай дапамогі. Так, першы перавод 7,5 млрд еўра (у рамках траншу міжнароднай макрафінансавай дапамогі сумарным аб'ёмам 10,3 млрд еўра) краіна можа атрымаць у другой палавіне чэрвеня. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Еўрапейскага стабілізацыйнага механізма Клаус Рэглінг. Аднак не без умоў. Каб атрымліваць далейшыя пераводы, Грэцыя павінна будзе выканаць усе адпаведныя мэтавыя паказчыкі міжнароднай праграмы. Адным з такіх з'яўляецца прыватызацыя і рэфармаванне энергарынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі