Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 красавіка 2018, 13:27

ЕС выдзеліць Турцыі на бежанцаў дадаткова 3 млрд еўра на бліжэйшыя два гады - Магерыні

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС накіруе Турцыі дадаткова 3 млрд еўра для аказання дапамогі сірыйскім бежанцам у бліжэйшыя два гады. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні.

"Мы выдзелім для Турцыі дадаткова 3 млрд еўра на бліжэйшыя два гады", - сказала Федэрыка Магерыні ў час выступлення на другой донарскай канферэнцыі па Сірыі ў Бруселі.

Новы транш у фонд ЕС для бежанцаў у Турцыі Еўракамісія прапанавала выдзеліць у пачатку сакавіка гэтага года. Першыя 3 млрд еўра на дапамогу для бежанцаў былі выдзелены ЕС у 2016-2017 гадах.

24 красавіка ў Бруселі пачала работу двухдзённая донарская канферэнцыя па Сірыі. Прадстаўнікі больш як 85 краін і арганізацый па запрашэнні ЕС і ААН прыехалі ў еўрапейскую сталіцу, каб сабраць сродкі для дапамогі сірыйскаму насельніцтву і бежанцам, а таксама абмеркаваць апошнія падзеі ў рэгіёне і стан палітычнага працэсу па ўрэгуляванні крызісу ў гэтай краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі