Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 студзеня 2018, 17:59

ЕС прыняў рашэнне не падтрымліваць узмацненне санкцый супраць Расіі - прэм'ер Бельгіі

30 студзеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне не падтрымліваць узмацненне антырасійскіх санкцый. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, каменціруючы распаўсюджаны Мінфінам ЗША "крамлёўскі спіс".

"Хацеў бы падкрэсліць, што ЕС прыняў рашэнне не падтрымліваць узмацненне санкцый", - сказаў прэм'ер-міністр Бельгіі.

Паводле яго слоў, паміж ЕС і Расіяй існуе шэраг рознагалоссяў, але неабходна адкрыць дыялог паміж бакамі, каб пабудаваць стратэгічныя і плённыя адносіны і мець магчымасць "кіраваць рознагалоссямі". "РФ і ЕС, мы заплацім высокую цану, калі не будзем гарантамі стабільнасці", - падкрэсліў Шарль Мішэль.

Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала адкрытую версію "крамлёўскага спіса", у які былі ўнесены ўсе члены расійскага ўрада, у тым ліку прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўніцтва прэзідэнцкай адміністрацыі, кіраўнікі шэрага дзяржкарпарацый і дзяржбанкаў, а таксама бізнесмены, капітал якіх, паводле даных амерыканскіх крыніц, складае $1 млрд і больш. Усяго ў спісе імёны 210 чалавек. Гэты спіс не з'яўляецца санкцыйным, падкрэсліваюць у Мінфіне ЗША, ніякія абмежаванні супраць яго фігурантаў аўтаматычна не ўводзяцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі