Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 ліпеня 2018, 19:05

ЕС прадоўжыў санкцыі ў адносінах да Расіі на паўгода

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз прадоўжыў на шэсць месяцаў эканамічныя санкцыі ў адносінах да Расіі, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў канцы ліпеня. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на афіцыйную заяву Савета ЕС.

Абмежавальныя меры, якія распаўсюджваюцца на асобныя сектары расійскай эканомікі, будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2019 года. Рашэнне аб прадаўжэнні санкцый уступіць у сілу 9 ліпеня пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕС.

Цяпер у адносінах да Расіі дзейнічае некалькі пакетаў санкцый Еўрасаюза: эканамічныя, індывідуальныя абмежавальныя меры і санкцыі па Крыме. Сектаральныя эканамічныя меры былі першапачаткова ўведзены 31 ліпеня 2014 года і датычацца фінансавага, энергетычнага і абароннага сектараў, а таксама тавараў двайнога прызначэння. Меры ўключаюць эмбарга на гандаль зброяй і забарону на экспарт у Расію тавараў двайнога прызначэння для ваенных патрэб, а таксама абмежаванне доступу Расіі да асобных маючых стратэгічнае значэнне тэхналогій і паслуг, якія могуць выкарыстоўвацца для распрацоўкі і здабычы нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі