Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 студзеня 2018, 14:41

ЕС мае намер распрацаваць механізм барацьбы з выдуманымі навінамі

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС плануе распрацаваць механізм выяўлення і спынення распаўсюджвання выдуманых навін. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву еўракамісара па лічбавай эканоміцы і грамадстве Марыі Габрыэль.

Сёння адбылося першае пасяджэнне групы з 40 экспертаў па процідзеянні распаўсюджванню выдуманых навін.

"Выдуманыя навіны - гэта тэндэнцыя, якая пашыраецца з палохаючай хуткасцю. Яна ставіць пад пагрозу рэпутацыю СМІ і эфектыўнасць саміх дэмакратычных інстытутаў. Таму Еўракамісія мае намер распрацаваць механізм выяўлення і спынення выдуманых навін. Гэта задача абмяркоўвалася сёння на першай сустрэчы рабочай групы па выдуманых навінах", - сказала Марыя Габрыэль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі