Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 ліпеня 2017, 14:29

ЕС канчаткова ратыфікаваў пагадненне аб асацыяцыі з Украінай

11 ліпеня, Брусель /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Еўрасаюз канчаткова завяршыў працэдуру ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Гэта рашэнне зацвердзіў Савет ЕС у аўторак, паведамляе ўласны карэспандэнт Укрінформ у Бруселі.

"Гэта заключны крок працэсу ратыфікацыі, праз які ЕС і Украіна абавязаліся мець больш цесныя і доўгатэрміновыя адносіны ў ключавых сферах палітыкі. Гэта дасць магчымасць пачаць поўную імплементацыю пагаднення з 1 верасня 2017 года", - заявілі ў ЕС.

Пытанне завяршэння ратыфікацыі і далейшай імплементацыі пагаднення аб асацыяцыі Украіна-ЕС лідары разгледзяць на двухбаковым саміце ў Кіеве 12-13 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі